У Мінску не знайшлі звольненых за адмову падпісацца за альтэрнатыўных кандыдатаў

12/06/2020 - 15:46

Ад пачатку сакавіка ў Мінску на незаконныя звальненні скардзіліся каля 30 чалавек. Такую лічбу назвала прэс-служба Мінгарвыканкама ў сваім Telegram-канале.

Паведамляецца, што часцей за ўсё гаворка ішла пра звальненне па пагадненні бакоў. Было таксама некалькі выпадкаў, калі прыватныя наймальнікі прапаноўвалі работнікам звальненне па пагадненні бакоў, хоць насамрэч гаворка ішла аб скарачэнні.

У траўні ў Мінску было зарэгістравана каля 400 новых беспрацоўных. 29 з іх — людзі, звольненыя па пагадненні бакоў. Праблемнымі галінамі у сталіцы лічацца індустрыя забаў, гандаль і паслугі, гатэльны і рэстаранны бізнесы.

10 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, быццам прыватныя наймальнікі звальняюць работнікаў, якія не хочуць падпісвацца за альтэрнатызных кандыдатаў. Ён даручыў разабрацца са звальненнямі ў прыватнікаў за апошнія тры месяцы. Пазней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына патлумачыла, быццам ім прыйшоў адзін такі ананімны ліст і яны яго правяраюць. 

Дарэчы, заяву Віктара Бабарыкі пра парушэнні з боку ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі і прымушэнне да подпісаў за вылучэнне кіраўніка дзяржавы ЦВК адмовілася разглядаць, бо тыя сведчанні... былі ананімнымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі