На мінчанку звалілася дрэва / Следчы камітэт
Увечары 5 жніўня ў Мінску на 22-гадовую дзяўчыну, якая сядзела на лаве, павалілася дрэва, якое расло побач. Інцыдэнт здарыўся ў скверы Сымона Балівара, паведамляюць у Следчым камітэце.
Відавочца здарэння выклікала хуткую. Міліцыянты, якія былі непадалёк, выцягнулі дзяўчыну з-пад галін і перадалі медыкам, якія даставілі яе ў бальніцу. На цяперашні час стан дзяўчыны ацэньваецца як стабільны, пагрозы жыццю няма.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Следчыя правялі агляд месца здарэння, апыталі відавочцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут