У Мінску лічацца рэдкімі імёнамі Францыск, Вітальд і Сымон

08/11/2017 - 14:41

Сталі вядомыя самыя папулярныя імёны нованароджаных у Мінску. Па выніках дзесяці месяцаў 2017 года гэта — Міхаіл і Сафія. Міхаіламі назвалі 420 хлопчыкаў, далей па папулярнасці ідуць наступныя імёны: Максім, Арцём, Іван, Данііл, Раман, Аляксандр. Сёлета ў сталіцы зарэгістравага 460 дзяўчынак, якіх назвалі Сафіямі (дарэчы, гэтае імя стала адным з самых распаўсюджаных ў свеце). Далей па папулярнасці ідуць Ганна, Ксенія, Марыя, Аліса, Дар’я, Вікторыя.

Рэдкімі імёнамі ў 2017 годзе ў Мінску лічацца наступныя: Яраполк, Францыск, Фрэдэрык, Вільгельм, Сымон, Вітальд, Жульен, Эрнст, Нефрыта, Скальжэна, Тата, Фларына, Эліяна, Эвіка, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі