У Мінску "хуткая" сутыкнулася са слупом, ёсць пацярпелыя (фота)

09/03/2017 - 07:35

У Мінску "хуткая" сутыкнулася са слупом, ёсць пацярпелыя. Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", здарэнне адбылося ў 4.50 на праспекце Пушкіна. У салоне аўтамабіля былі чатыры чалавекі, якія вярталіся з камандзіроўкі. Два лекары, якія сядзелі ззаду, атрымалі траўмы, іх шпіталізавалі.

Старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС Алёна Воўчак кажа, што, паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца "хуткай" заснуў за рулём. Спачатку аўтамабіль наехаў на бардзюр, выехаў за межы праезнай часткі, зачапіў два дрэвы, а пасля сутыкнуўся са слупом.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі