У Мінску часова закрываецца пасольства Ірака

03/11/2017 - 18:33

У Мінску часова закрываецца пасольства Ірака. Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з паслом Ірака ў Расійскай Федэрацыі Хайдарам Мансурам Хадзі, якая адбылася 3 лістапада. Іракскі дыпламат у 2010-2015 гадах ачольваў пасольства ў Беларусі. Прэс-служба МЗС нашай краіны адзначае, што былі абмеркаваныя пытанні, звязаныя з завяршэннем працы іракскага пасольства ў Мінску. Хайдар Мансур Хадзі падкрэсліў, што гэта часовая мера. Пра прычыну такога рашэння іракскіх уладаў не паведамляецца.

Не выключана, што будзе акрэдытаваны пасол Ірака ў Беларусі па сумяшчальніцтве.

Фота: mfa.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі