У Мінску было ўзгаранне на даху "Гіпа"

02/07/2021 - 19:20

У пятніцу ўвечары ў Мінску было ўзгаранне на даху "Гіпа" на вуліцы Гарэцкага. Дым быў бачны здалёк. Туды прыехала шмат спецтэхнікі МНС. Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, узгаранне ўзнікла ў шчыце кіравання ўстаноўкі кандыцыянавання. Яго ліквідавалі. Ніхто з людзей не пацярпеў.

На месцы здарэння / @tutby_official

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі