У Мінску арганізуюць начныя кінасеансы фільма "Зорныя войны: Прабуджэнне сілы"

15/12/2015 - 16:43

Прадпрыемства "Кінавідэапракат" арганізуе ў Мінску начныя кінасеансы фільма "Зорныя войны: Прабуджэнне сілы". Сёмы эпізод папулярнай касмічнай сагі выходзіць у шырокі пракат 17 снежня. Аднак, як інфармуе БЕЛТА, фільм можна будзе пабачыць ужо ў ноч з 16 на 17 снежня ў сталічных кінатэатрах "Салют" (у 00.01) і "Кіеў" (у 00.10). Начныя сеансы арганізуюць і кінатэатры "Аўрора" і "Мір", але з 17 снежня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі