У Мінску адзначаць дзень народзінаў Караткевіча

18/11/2019 - 17:14

25 лістапада ў Мінску пройдзе вечарына "Амаль хрысціянскі тост за Караткевіча". Яна прымеркаваная да дня нараджэння славутага паэта і пісьменніка. Сёлета 26 лістапада споўніцца 89 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча
 
У гонар дня народзінаў пісьменніка выступяць яго землякі-аршанцы Зміцер Дзядзенка і Андрэй Мельнікаў.

Вечарына пачнецца ў 19:00 у кавярні Mon Nom (вул. Клумава, 11). Уваход бясплатны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі