У Мінску адменены канцэрт гурта Depeche Mode

17/07/2017 - 17:45

Канцэрт гурта Depeche Mode, які мусіў адбыцца 17 ліпеня ў "Мінск-Арэне", адменены. Паведамляецца, што франтмэн Дэйв Гаан пакутуе на нейкі кішэчны разлад, у выніку чаго канцэрт адмянілі. 

Паводле звестак арганізатараў, яго даглядаюць дактары 9-й гарадской клінікі. Ці знаходзіцца сам музыка ў лякарні, не паведамляецца. За гадзіну да канцэрта яго забрала "хуткая". 

Гэта мусіў быць трэці выступ гурта ў беларускай сталіцы. Музыкі абяцаюць знайсці фортку ў сваім гастрольным графіку і ўсё ж прыехаць да мінскіх фанатаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі