У Мінску адкрылася Міжнародная выстава ўзбраення і вайсковай тэхнікі MILEX-2023

17/05/2023 - 09:30
MILEX-2023 / t.me/modmilby/

17 траўня ў Мінску адкрылася Міжнародная выстава ўзбраення і вайсковай тэхнікі MILEX-2023. Міністр абароны Віктар Хрэнін заўважыў сярод яе гасцей прадстаўнікоў "практычна ўсіх рэгіёнаў свету". Яны прыехалі ў Беларусь, "нягледзячы на складаную ваенна-палітычную сітуацыю". Хрэнін лічыць, што гэта "красамоўна сведчыць пра тое, што ў нашай краіны ёсць шмат саюзнікаў, партнёраў і аднадумцаў на розных кантынентах". Выснова спрэчная.

Таксама міністр абароны заявіў, што "па сваіх характарыстыках многія вырабы беларускага ваенпрама не толькі не саступаюць вядомым сусветным аналагам, але і па шэрагу кірункаў пераўзыходзяць іх". Паводле яго слоў, большасць прадстаўленых на выставе ўзораў тэхнікі і ўзбраенняў ужо паступілі ў беларускае войска, іншыя праходзяць выпрабаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі