У Мінску адбыўся беларуска-бразільскі “Забег дапамогі”

06/08/2016 - 17:52

У Мінску адбыўся беларуска-бразільскі “Забег дапамогі”, у якім прынялі ўдзел болей за 500 чалавек. Акцыя, мэтай якой быў збор сродкаў на дапамогу дзецям з фізічнымі парушэннямі, праходзіла ў сталічным парку 900-годдзя Мінска.

Арганізатарам акцыі выступіў аператар сувязі velcom пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, Паралімпійскага камітэта Беларусі і амбасады Бразіліі. Забег стаў часткай больш маштабнай акцыі “Эстафета дапамогі”, падчас якой беларусы бегаюць са смартфонамі ў любым кутку свету, а velcom пераводзіць іх кіламетры ў грошы з разліку 2 рублі за кіламетр і накіроўвае гэтыя сродкі ў дапамогу дзецям.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на арганізатараў акцыі, у забегу 6 жніўня ўдзельнікам прапанавалі тры дыстанцыі на выбар — 5, 10 і 21 км. Цягам гадзіны бегуны сумарна пераадолелі болей за 5 тысяч кіламетраў і зарабілі 10 тысяч новых рублёў. Гэтыя сродкі пойдуць на рахункі Рэчыцкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з фізічнымі парушэннямі і Асіповіцкай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі функцыяй апорна-рухальнага апарату.

У “Забегу дапамогі” ўдзельнічалі прафесійныя атлеты, аматары бегу і проста неабыякавыя грамадзяне. Разам з беларусамі беглі і грамадзяне Бразіліі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі