У Мінскім раёне жанчына на Chevrolet збіла пяцігадовае дзіця

10/07/2017 - 13:06

У Мінскім раёне 32-гадовая кіроўца Chevrolet Spark збіла пяцігадовае дзіця, якое выбегла на праезную частку. 

"Аварыя адбылася ў нядзелю, 9 ліпеня, каля 20:30, у вёсцы Селішча, — паведамляе старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Мінскага раёна Кацярына Сільчанка. — У выніку ДТЗ дзіця шпіталізаванае з закрытым пераломам правай галёнкі".

ДАІ Мінскай вобласці рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху быць уважлівымі і дысцыплінаванымі на дарозе і выконваць патрабаванні Правілаў дарожнага руху.

Фота: ДАІ Мінскага раёна

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі