На станцыі "Плошча Якуба Коласа" памёр пасажыр / Onliner
У мінскім метро памёр пасажыр.
Надзвычайнае здарэнне адбылося на станцыі "Плошча Якуба Коласа". Адна з пасажырак расказала выданню Onliner, што ў 9:10 яна выйшла з вагона на станцыю і пабачыла, што на пероне каля лаўкі пад прасцінай ляжыць цела чалавека.
Побач знаходзіліся міліцыянты. Цягнікі працягвалі ездзіць у звычайным рэжыме.
У метрапалітэне журналістам сказалі, што аднаму з пасажыраў стала кепска ў вагоне метро. Яго вынеслі на платформу і выклікалі хуткую. На жаль, выратаваць жыццё яму не ўдалося.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут