У Мінскім радыётэхнічным каледжы ў першы ж дзень заняткаў пасля Новага года адбылося надзвычайнае здарэнне. 8 студзеня падчас трэцяй пары ў калідоры абвалілася столь.
На відэа, якое з’явілася ў тэлеграм-канале “Отчислено”, чуваць, як працуе аварыйная сігналізацыя. На падлозе валяюцца кавалкі гіпсакардону, а лямпа дзённага святла павісла на провадзе. Задаволеныя студэнты здымаюць усё гэта на смартфоны.
У адміністрацыі радыётэхнічнага каледжа Еўрарадыё расказалі, што пакуль не гатовы назваць прычыны здарэння.
“Пакуль не гатовы даваць каментары наконт гэтага, — сказала намеснік дырэктара каледжа Марына Бельчык. — Па-першае, не ў навучальным памяшканні ўсё адбылося. Гэта дадатковы ўчастак, які не каля вучэбных аўдыторый. Дакладна ніхто не пацярпеў”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
To see this content visit the full version of this page.