У мінскім інтэрнаце ў маладога чалавека знайшлі амаль 9 кг насвая (фота)

03/11/2015 - 13:30

У Мінску ў адным з інтэрнатаў у маладога чалавека знайшлі амаль 9 кг насвая. Спачатку праваахоўнікі затрымалі гэтага 24-гадовага жыхара сталіцы каля ўваходу ў падземны пераход станцыі метро "Кунцаўшчына". Падчас агляду пакоя, у якім ён жыў, знайшлі два пакеты з некурыльным тытунем. Частка яго была расфасаваная для продажу. Па гэтым факце праваахоўнікамі праводзіцца праверка, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.

Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі