У мінскім аэрапорце затрымалі хлопца, які ўхіляўся ад прызыву ў войска

31/01/2018 - 18:14

У Нацыянальным аэрапорце “Мінск” затрымалі хлопца, які ўхіляўся ад прызыву ў беларускае войска. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, здарэнне адбылося 30 студзеня. 22-гадовага грамадзяніна Беларусі выявілі падчас афармлення рэйса “Стакгольм — Мінск”. Высветлілася, што ён знаходзіцца ў вышуку. Пасля гэтага маладога чалавека перадалі праваахоўнікам — супрацоўнікам Мінскага аддзела ўнутраных спраў на паветраным транспарце.

Фота: gpk.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі