У мінскі ліцэй №2 не будзе набору навучэнцаў

24/12/2021 - 16:46

У 2022 годзе ў мінскі ліцэй №2 набіраць навучэнцаў не будуць. Пра гэта ў адказе на зварот паведаміла ўпраўленне адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна. Копію ліста апублікаваў рэпетытар Яўген Лівянт:

— Крыўдна, што так і не агучыўшы хоць нейкай зразумелай прычыны, усё ж частку ліцэяў закрываюць. Пры гэтым, да гэтага часу невядома, хто і калі прыняў гэтае рашэнне, якое знаходзіцца па-за ўсялякай логікай і здаровым сэнсам, — дадаў Лівянт.

Раней допіс Яўгена Лівянта пра тое, што ліцэі ў Беларусі закрываюцца, Мінадукацыі назвала фэйкам. Да міністэрства падключыліся праўладныя тг-каналы, якія сцвярджалі, што ўступныя іспыты ў ліцэі будуць, заданні для іх ужо рыхтуе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Але цяпер усё стала на свае месцы.

Адказ на зварот ад адміністрацыі Ленінскага раёна

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі