У Мінабароны пракаментавалі відэа пра "спалены танк"

01/02/2021 - 19:07

У Мінабароны Беларусі пракаментавалі відэа пра "спалены танк", якое ў панядзелак з'явілася ў адным з тэлеграм-каналаў. У каментары сцвярджалася, што ён быў у Мінску ў цягніку з вайсковай тэхнікай, які накіроўваўся на Оршу. Аўтар відэа напісаў, што гэта "акт грамадзянскага непадпарадкавання... за маўчанне войска".

У тэлеграм-канале Мінабароны былі змешчаны два фота, як сцвярджаецца, таго ж танку. Адзначаецца, што ён непашкоджаны і ўжо ў аўторак паўдзельнічае ў вучэбным баі на палігоне.

@modmilby
@modmilby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі