У Мастоўскім раёне з ракі выцягнулі цягач часоў Другой сусветнай вайны

03/11/2023 - 06:25

Ратавальнікі правялі "спецаперацыю" / mchs.gov.by

У Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці з ракі Шчара выцягнулі артылерыйскі цягач часоў Другой сусветнай вайны. Ён там патануў летам 1941-га. Дакладнае месца, дзе знаходзіўся цягач, вызначылі з дапамогай дронаў. Далей спецыяльна адпампоўвалі ваду.

Найхутчэй цягач стане музейным экспанатам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі