У Марыупалі загінула 91-гадовая Ванда Аб'едкава, якая ў дзяцінстве перажыла нямецкую акупацыю.
"У 10 гадоў Ванда Сямёнаўна Аб'едкава перажыла немцаў, схаваўшыся ў падвале ў Марыупалі. Праз 81 год яна памерла ў падвале таго ж горада як ахвяра жудаснай вайны, хаваючыся ад рускіх", — гаворыцца ў Твітар-акаўнце музея Аўшвіц-Біркенау.
Раней паведамлялася, што пад расійскімі абстрэламі ў Харкаве загінуў 96-гадовы былы вязень Бухенвальда Барыс Раманчанка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут