У Маладзечне вынеслі прысуды за перакрытыя вуліцы — "хімія" і штрафы

31/03/2021 - 16:24

Суд Маладзечанскага раёна вынес прысуд шасці жыхарам горада паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Іх судзілі за падзеі 21 лістапада: тады маладзечанцы перакрылі праезную частку вуліцы Вялікі Гасцінец на некалькі хвілін. Пры гэтым яны трымалі плакат з надпісам "Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак". Праз некалькі хвілінаў яны самі сышлі з дарогі.

Усіх абвінавачаных прызналі вінаватымі, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

Дзмітрыю Карабейніку, Рыгору Саладоўнікаву, Сяргею Сідаровічу і Эліне Карыцька прысудзілі па адным годзе і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчаў ўстанову ("хімія"). Ганна Задорская і Ігар Сідаровіч павіныя будуць заплаціць штрафы. 

Палітвязняў Карабейніка і Саладоўнікава выпусцілі з-пад варты ў зале суда, пакуль прысуд набудзе законную моц. 

Дарэчы, пракурор прасіў для ўсіх падсудных розныя тэрміны "хатняй хіміі". Аднак суддзя Вікторыя Паляшчук вынесла іншы прысуд. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі