У Магілёве 39-гадовая жанчына мыла акно і звалілася з шостага паверху. Здарэнне адбылося ў адным з дамоў на бульвары Няскораных, інфармуе газета "Комсомольская правда в Беларуси".
Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына спатыкнулася, страціла раўнавагу і паляцела ўніз. Пацярпелую шпіталізавалі ў вельмі цяжкім стане.
Здымак з архіву.