У Магілёве затрымалі мужчыну, які напаў на міліцыянтаў з нажом

23/09/2024 - 10:41

Затрыманы магілёвец / МУС Беларусі

У Магілёве міліцыянты затрымалі мужчыну з нажом, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Спярша ў сацсетках з'явіліся звесткі, быццам мужчына з нажом напаў на мінакоў і параніў дваіх чалавек.

Пазней міліцыя паведаміла, што каля 11-й гадзіны на праспекце Пушкіна аперыўнікі ГУБАЗіК "апазналі мясцовага жыхара, датычнага да экстрэмісцкай дзейнасці. Падчас прафілактычнай гутаркі мужчына раптам дастаў нож і нанёс удары міліцыянтам".

Якім чынам міліцыянты выявілі датычнасць магілёўца да "экстрэмісцкай дзейнасці", не ўдакладняецца. Як вядома, пад "экстрэмізмам" у Беларусі апошнім часам маецца на ўвазе каментары ў інтэрнэце і падпіска на незалежныя інтэрнэт-рэсурсы.

Магілёўца затрымалі. Паведамляецца, што пры ім знайшлі яшчэ адзін нож і пісталет.

Зброя, якую прыпісваюць магілёўцу / МУС Беларусі
Зброя, якую прыпісваюць магілёўцу / МУС Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі