У Магілёве затрымалі Алега Дзьячкова

13/10/2023 - 06:36

Алег Дзьячкоў / t.me/MAYDAYMog/

У Магілёве затрымалі Алега Дзьячкова, паведамляе "Наша ніва". Экскурсавода і актывіста асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. У чым яго абвінавацілі, пакуль невядома.

Затрыманне адбылося раніцай 9 кастрычніка. У кватэры Дзьячкова прайшоў ператрус.

Алег Дзячкоў — былы кіраўнік гарадской суполкі Таварыства беларускай мовы. У 2021-м ён адбыў 15-суткавы арышт за рэпост "экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі