У Магілёве правядуць акцыі па дармовай здачы крыві

25/05/2016 - 05:54

У Магілёве зладзяць акцыі па дармовай здачы донарскай крыві пад дэвізам “У імя жыцця!”. Акцыі пройдуць 25 і 30 траўня, перадае БЕЛТА. Яны прымеркаваныя да Сусветнага дня донара, які адзначаецца 14 чэрвеня.

Кроў можна будзе здаць як на базе абласной станцыі пералівання крыві, так і падчас выездаў спецыялістаў у арганізацыі і працоўныя калектывы. З пачатку года ў рэгіёне ўжо 8 тысяч чалавек сталі донарамі, задарма кроў здавалі болей за тысячу чалавек. На сёння дэфіцыту донарскай крыві няма, аднак складана прадбачыць, колькі крыві і якіх груп можа спатрэбіцца ў будучыні. Таму да ўдзелу ў акцыі запрашаюць усіх неабыякавых.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі