У Магілёве пабудуюць пляцоўку для міні-гольфа

01/10/2015 - 08:46

У Магілёве ў 2016 годзе пабудуюць пляцоўку для міні-гольфа. Пра гэта БЕЛТА паведаміў старшыня Федэрацыі міні-гольфа Вадзім Бягун. Паводле яго слоў, дарожкі для міні-гольфа са спецыяльным пакрыццём з'явяцца ў зоне адпачынку каля Палаца культуры. Пляцоўка займе 20-25 сотак, яе пабудуюць за сродкі замежнага інвестара і перададуць гораду.

Засвоіць правілы гульні ўсім жадаючым дазволяць прафесійныя трэнеры, якіх падрыхтуе федэрацыя.

Фота з архіву і БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі