"Хуткая" ў Магілёве перакулілася пасля сутыкнення з легкавіком

01/05/2018 - 12:28

У Магілёве аўтамабіль "хуткай дапамогі" перакуліўся пасля сутыкнення з легкавіком. Падрабязнасці ДТЗ агенцтва БЕЛТА даведалася ў УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Аўтааварыя здарылася зранку 1 траўня. На скрыжаванні сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і машына "хуткай дапамогі". Пры здарэнні аўтамабіль медыкаў перакуліўся. Пацярпелі два чалавекі з брыгады хуткай дапамогі.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі