У Магілёве арыштавалі машыну з нумарамі ЛНР

13/08/2017 - 13:57

Машына з нумарамі непрызнанай Луганскай народнай рэспублікі, якую раней заўважылі ў Магілёве, арыштаваная і знаходзіцца на штрафстаянцы. Пра гэта даведаўся старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў ад супрацоўнікаў ДАІ Кастрычніцкага раёна Магілёва. Беларускія праваахоўнікі цяпер накіроўваюць запыты ўкраінскім кампетэнтным органам, каб праверыць рэгістрацыю транспартнага сродка.

Тым часам актывісты АГП спрабуюць высветліць у кіраўніцтва абласной міліцыі, якім чынам машына з нумарнымі знакамі непрызнанага ўтварэння трапіла ў Беларусь і бесьперашкодна раз’язджала па Магілёве, а таксама, што робяць праваахоўныя органы, каб не дапускаць на тэрыторыю Беларусі транспартных сродкаў, якія пагражаюць бяспецы грамадзян, паведамляе Радыё Свабода.

На сваёй старонцы Фэйсбуку Уладзімір Шанцаў спасылаючыся на правілы Дарожнага руху ў Рэспубліцы Беларусь адзначае, што “дакументы і нумарныя знакі, выданыя фэйкавай арганізацыяй, у нашай краіне несапраўдныя”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі