У Магілёўскай вобласці падаражэў праезд у грамадскім транспарце

27/12/2015 - 16:05

Магілёўская вобласць — апошні рэгіён краіны, дзе ў снежні павысіўся кошт праезду ў грамадскім гарадскім і прыгарадным транспарце.

Як паведамляе БелаПАН, 26 снежня праезд у аўтобусах і тралейбусах Магілёва і Бабруйска быў павышаны з 3500 да 4000 рублёў, экспрэсныя аўтобусы падаражэлі да 5000 рублёў.

Гранічны максімальны тарыф за адзін кіламетр прыгараднага праезду ў аўтобусах агульнага тыпу дасягнуў 550 рублёў, з мяккімі адкіднымі сядушкамі — 568 рублёў. На хуткасных маршрутах гэтыя сумы складаюць 715 і 739 рублёў адпаведна, а на экспрэсных маршрутах — 825 і 852 рубля адпаведна.

У іншых абласцях Беларусі праезд падаражэў тыдзень таму, у Мінску — 24 снежня.

Фота: beltransport.esmasoft.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі