У Лунінецкім раёне ў лабавым сутыкненні загінуў 56-гадовы кіроўца

01/11/2017 - 14:42
Фота: gaibrest.by

Раніцай 1 лістапада на 313-м кіламетры аўтадарогі М10 Гомель — Кобрын — мяжа Расійскай Федэрацыі адбылася аварыя са смяротным зыходам. Паводле папярэдняй інфармацыі, мікрааўтобус Mercedes Sprinter апынуўся на паласе сустрэчнага руху, калі з'язджаў з моста. Там ён лоб у лоб сутыкнуўся з Volkswagen Passat.

У выніку ДТЗ 56-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля памёр на месцы. Яго жонка з траўмамі знаходзіцца ў бальніцы. Кіроўца Mercedes — 34-гадовы жыхар аграгарадка Альшаны Столінскага раёна — не пацярпеў, паведамляе начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе брэсцкага ДАІ Наталля Сахарчук.

Фота: gaibrest.by
Фота: gaibrest.by

Альшаны — "Агурковая сталіца Беларусі". Пасёлак вядомы на ўсю краіну цяпліцамі, у якіх вырошчваюць самую розную агародніну. Мікрааўтобус, які трапіў у аварыю, быў загружаны салодкім перцам — у выніку ДТЗ ён рассыпаўся па праезнай частцы...

Па факце дарожна-транспартнага здарэння працягваецца праверка.

Брэсцкая ДАІ паведамляе, што з пачатку гэтага года ў Брэсцкай вобласці зафіксавана 331 ДТЗ, у выніку якіх 56 чалавек загінулі і 351 атрымаў раненні рознай ступені цяжкасці. У 39 выпадках кіроўцы знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі