У Луганску прагрымелі выбухі, гарыць завод

12/05/2023 - 17:40
Выбух у Луганску / t.me/itsdonetsk

У акупаваным Луганску прагрымелі  два выбухі, паведамляе hromadske.ua. Відэа са слупамі чорнага дыму з'явіліся ў сацсетках.

Паводле папярэдніх звестак, гараць аб’екты на 100-м машынабудаўнічым заводзе.

Пра пацярпелых пакуль не паведамлялася.

Дарэчы, 12 траўня ў акупаваным Луганску адзначалі так званы "Дзень ЛНР". Прадстаўнікі акупацыйных уладаў ускладалі кветкі да помніка "абаронцам Данбаса" ў Луганску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі