У Луганскай вобласці Украіны загінуў французскі журналіст Фрэдэрык Леклерк-Імхоф, паведамляе hromadske.ua. Быў абстраляны аўтамабіль, у якім ён быў разам з украінскім патрульным паліцэйскім. Аскепкі прабілі браню машыны і трапілі ў шыю Леклерк-Імхофа. Паліцэйскага выратавала каска.
Як піша кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай, журналіст рабіў матэрыял пра эвакуацыю мірных жыхароў з раёна, дзе ідуць баі. Меркавалася на аўтамабілі вывезці 10 мірных жыхароў. Пасля гібелі журналіста эвакуацыю спынілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут