Літоўскія памежнікі заявілі, што на тэрыторыю Літвы ўвайшло 12 беларускіх сілавікоў са шчытамі і дубінкамі. І што яны суправаджалі іракскіх мігрантаў, "падштурхоўвалі" іх на літоўскую тэрыторыю.
Дзяржаўная мяжа ў гэтым раёне праходзіць па водным канале, на відэа ён паказаны за спінамі парушальнікаў.
"Сілавікі пакінулі тэрыторыю праз некалькі хвілін пасля таго, як літоўскія памежнікі неаднаразова заяўлялі, што яны парушылі мяжу", — заявіў прадстаўнік літоўскіх памежнікаў.
У МУС Літвы інцыдэнт назвалі "нахабнай правакацыяй".
Раней Дзяржпамежкамітэт Беларусі заявіў, што гэта літоўскія памежнікі "выштурхоўваюць" мігрантаў у нашу краіну. І апублікаваў свой варыянт відэа інцыдэнта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут