Ва ўсіх пунктах пропуска на беларуска-літоўскай мяжы ў літоўскіх памежнікаў адбыўся збой праграмнага забеспячэння. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.
Збой адбыўся ў пунктах пропуску "Мядзінінкай" (Каменны Лог), "Лаварышкес" (Катлоўка), "Шальчынінкай" (Беняконі), "Райгардас" (Прывалка), "Шумскас" (Лоша).
З гэтай прычыны да 17 жніўня мытнае афармленне грузавога транспарту як на ўезд, так і на выезд з Літвы будзе адбывацца ў ручным рэжыме.
Дзяржаўны памежны камітэт рэкамендуе грамадзянам і перавозчыкам, якія плануюць паездкі ў Літву, улічваць гэтую інфармацыю і выбіраць іншыя маршруты.