Дзеці ў летніку / Гомельскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў
У летнікі па "чарнобыльскай праграме" плануюць звазіць тысячу школьнікаў з Гомельскай вобласці. Пра гэта даведалася выданне "Флагшток", прааналізаваўшы тэндары на паслугі па аздараўленні дзяцей Гомельшчыны.
Адпаведную закупку абвясціў Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. На гэта з дзяржаўнага бюджэту вылучаюць крыху больш за 900 тысяч рублёў.
Дарэчы, у 2025 годзе абвяшчалі аналагічную дзяржзакупку на такую ж колькасць дзяцей, але сума была меншай — каля 800 тысяч рублёў.
Як вынікае з дакументацыі тэндару, гаворка ідзе пра школьнікаў ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Праўда, у дадатку няма разбіўкі па раёнах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут