У Лас-Вегасе невядомыя скралі 30 тысяч прэзерватываў і сэкс-цацкі

01/06/2017 - 06:25

У ЗША невядомыя скралі 30 тысяч прэзерватываў і сэкс-цацкі. Здарэнне адбылося ў Лас-Вегасе. Спачатку злодзеі залезлі ў краму інтымных тавараў уначы, забралі скрынкі з прэзерватывамі і спецыфічнымі цацкамі на агульную суму каля 15 тысяч долараў. Раніцай яны вярнуліся зноў, зламалі дзверы службовага ўваходу.

Кампанія, якой належыць крама, назвала злодзеяў “самымі ўзбуджанымі злачынцамі ў сусветнай гісторыі”. Яны, дарэчы, трапілі ў аб’ектывы камер відэаназірання, пошукам зламыснікаў займаецца паліцыя, інфармуе ria.ru.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі