У Крычаве праводзяць праверку аплаты працы асуджаных на “хімію”

27/07/2016 - 12:49

У Крычаве праводзяць праверку бугалтэрыі папраўчай установы адкрытага тыпу №45. Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік установы Аляксей Кашанскі.

Нагодай для праверкі стала паведамленне сваяка аднаго з асуджаных, што “хімікам” плацяць нашмат меней, чым вольнанаёмным. Так, на працах па падрыхтоўцы Мсціслаўля да “Дажынак” асуджаныя атрымклі па 150 рублёў, а вольнанаёмныя — па 500.

Гэта выклікала незадаволенасць “хімікаў” і яны абвясцілі байкот. Тады адміністрацыя ўстановы не выпусціла на працу 12 чалавек і пагражала накіраваць іх у калонію за арганізацыю страйку.

У інтэрв’ю інфармагенцтву начальнік папраўчай установы абверг інфармацыю пра страйк і незаконнае ўздзеянне на асуджаных. Па яго словах, “хімікі” не выехалі на працу на законных падставах — трэба было высветліць пытанні, якія тычыліся заробкаў. “Яны звярнуліся да адміністрацыі, каб разабрацца, у чым прычына. Ніхто іх не хаваў або ўтойваў”, — сказаў Кашанскі.

Па яго словах, цяпер правяраюць правільнасць налічэння заробкаў асуджаным. Пры гэтым сёння “хімікі” зноў не паехалі на працу ў Мсціслаўль, бо “зламаўся аўтобус”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі