У Кітаі з-пад вады з'явіўся Буда

17/01/2017 - 12:25

На ўсходзе Кітая нечакана з'явілася старажытная статуя Буды, якая дагэтуль знаходзілася пад вадой. Выявіць яе ўдалося дзякучы таму, што ў адным з вадасховішчаў панізіўся ўзровень вады, паведамляюць vesti.ru.

Па словах археолагаў, якія вывучаюць статую, яна была створаная ў эпоху дынастыі Мін (1368-1644 гады). Такім чынам яе ўзрост перавышае 350 гадоў.

Як інфармуюць кітайскія СМІ, узровень вады ў вадасховішчы панізіўся больш як на 10 метраў, калі пачалі рамантаваць браму шлюза. Пасля гэтага на паверхні з'явілася галава статуі Буды, высечанай у скале.

Навукоўцы мяркуюць, што на дне вадасховішча, каля ног Буды, можа знаходзіцца старажытны храм. Вывучаць яго плануецца з дапамогай падводнага абсталявання.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі