Абломкі іранскага дрона, які ў Расіі перайменавалі ў "Герань" / ілюстрацыйнае фота dp.informator.ua/uk
Раніцай у сераду ў цэнтры Кіева (у Шаўчэнкаўскі раёне) зноў прагрымелі выбухі. Пра гэта паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.
"Службы накіроўваюцца на месца. Падрабязней — пазней", — напісаў Клічко. Пазней ён удакладніў, што "у Кіеўскай вобласці і над сталіцай СПА збілі ўсяго ўжо 10 дронаў-"Шахедаў".
Раней раніцай у сталіцы і вобласці абвясцілі паветраную трывогу. Кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Аляксей Кулеба таксама казаў, што "працуе СПА".
Паводле папярэдняй інфармацыі, абломкі ад дрона пашкодзілі два адміністрацыйныя будынкі ў Шаўчэнкаўскім раёне сталіцы. Інфармацыя па ахвярах ўдакладняецца, кажуць у кіеўскай адміністрацыі. Акрамя таго, пашкоджаны прыватны дом у мястэчку Вішнева.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут