У Кіеве траціна будынкаў атрымала цяпло — Клічко

25/11/2022 - 07:56
Кіеў у лістападзе 2022-га / https://www.facebook.com/DSNSKyiv/

У Кіеве ўжо траціна будынкаў атрымала цяпло. Спецыялісты працягваюць працаваць над аднаўленнем ацяплення. Пра гэта паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.

Палова жыхароў украінскай сталіцы пакуль застаюцца без электраэнергіі. Па інфармацыі Клічко, на працягу дня энергетыкі плануюць падключыць электрычнасць для ўсіх спажыўцоў пачаргова — на тры гадзіны. Вада ўжо з'явілася.

Ва ўкраінскай сталіцы ліквідуюць наступствы расійскага ракетнага ўдару, накіраванага на аб'екты энергетычнай інфраструктуры.

https://www.facebook.com/DSNSKyiv/

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі