Міністры замежных спраў і ўкраінскі прэм'ер / t.me/Denys_Smyhal
Ва Украіну прыехалі міністры замежных спраў краін Балтыі і Скандынавіі — Літвы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі і Ісландыі. У Кіеве яны сустрэліся з украінскім прэм'ер-міністрам Дзянісам Шмыгалем. Ён піша, што галоўнай тэмай перамоваў стала дапамога Украіне (і ўзбраеннямі, і фінансамі, і ў энергетычнай сферы) і санкцыі супраць Расіі.
"Падзякаваў паўночнаеўрапейскім і балтыйскім краінам за іх дапамогу з энергетычным абсталяваннем, — працягвае Шмыгаль. — Гэтая падтрымка дапамагае ўкраінцам заставацца нязломнымі і працягваць барацьбу супраць варварскай расійскай агрэсіі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут