У КДБ Беларусі заявілі пра спыненне дзейнасці "экстрэмісцкай сеткі"

29/09/2021 - 19:01

У КДБ Беларусі заявілі пра спыненне дзейнасці "арганізаванай экстрэмісцкай сеткі". Маецца на ўвазе створаная вясной 2021-га ініцыятыва "Рабочы Рух", шэраг удзельнікаў якой нядаўна былі затрыманыя.

"Устаноўлена, што прадстаўнікі актыву гэтага руху, якія знаходзяцца ў асноўным за мяжой, ажыццяўлялі падборку, псіхалагічную апрацоўку і наступную вярбоўку дзеючых работнікаў найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў з ліку так званых прыхільнікаў пераменаў, якія маюць доступ да звестак абмежаванага характару", — заявіў у эфіры тэлеканала СТБ намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі