У вайсковай часці спецназу ўнутраных войскаў МУС 3214 адбыўся пажар, паведамляе прэс-служба МНС.
Агонь узнік у казарме па праспекце Незалежнасці, 191. Плошча ўзгарання склала 18 квадратных метраў.
Паведамляецца, што пацярпелых пры здарэнні няма.
Меркаваная прычына пажару — кароткае замыканне электраправодкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут