У кастрычніку ў Беларусь прыедзе патрыярх Кірыл

20/03/2018 - 13:26

У кастрычніку 2018 года ў Беларусь прыедзе патрыярх Кірыл, інфармуе БЕЛТА. Кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы прыме ўдзел у беларускай сталіцы ў пасяджэнні Свяшчэннага сінода РПЦ. Пра гэта паведаміў кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Паводле яго слоў, патрыярх Кірыл можа прыехаць 13 кастрычніка, а пасяджэнне сінода запланаванае на 15-е. Але план яшчэ не зацверджаны, адзначыў мітрапаліт Павел.

Папярэдні раз Свяшчэнны сінод РПЦ збіраўся на сваё пасяджэнне ў канцы мінулага года ў Маскве. Мітрапаліт Павел лічыць, што правядзенне гэтага мерапрыемства ў Мінску — гонар для нашай краіны. Ён спадзяецца, што і ў будучыні вышэйшы кіраўнічы орган РПЦ будзе збірацца ў беларускай сталіцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі