У Канадзе сустрэліся Ціханоўская і Сурвіла

15/04/2024 - 09:00

Святлана Ціханоўская і Івонка Сурвіла / twitter.com/Tsihanouskaya

У Канадзе сустрэліся кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская і старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) Івонка Сурвіла. Як піша Ціханоўская, яны "абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і неабходнасць умацавання нашай ідэнтычнасці, мовы і культуры". Была дасягнута дамова аб правядзенні рэгулярных сустрэч Аб'яднанага пераходнага кабінета і Рады БНР. Яе старшыня атрымала ўзнагароду Крыж Адраджэння Беларусі.

Сурвіла паслядоўна падтрымлівае Святлану Ціханоўскую, абараняе яе ад крытыкі таго ж Зянона Пазняка. Раней яны сустракаліся ў Канадзе восенню 2022-га.

Таксама Ціханоўская правяла сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Канадзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі