У Камянецкім раёне Nissan Sentra трапіў пад кормараздатчык

11/01/2022 - 14:16

У Камянецкім раёне Nissan Sentra трапіў пад кормараздатчык, кіроўцу шпіталізавалі. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося пасля 8-й гадзіны раніцы 10 студзеня. На аўтадарозе "Слонім — Высокае" 38-гадовы жыхар Пружанаў не выбраў бяспечную дыстанцыю, з-за чаго і адбылося сутыкненне з трактарам, які ехаў у спадарожным кірунку і вёз кормараздатчык.

Кіроўца Nissan Sentra атрымаў траўмы, 36-гадовы трактарыст не пацярпеў. ДАІ праводзіць праверку.

На месцы аварыі / vk.com/brestgai

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі