15 траўня Уладзімір Пуцін праехаў па “Крымскім мосце” на КАМАЗе, такім чынам прадэманстраваўшы, што не толькі расійскія будаўнікі, але і расійскі аўтапром — на высокім узроўні. Дасціпныя расіяне адразу ж пачалі жартаваць: маўляў, "расійскага" ў грузавіку, якім так ганарацца расіяне, амаль нічога няма: усё нямецкае і амерыканскае.
А як у беларускім МАЗе? Ці такі ён беларускі, як нам хацелася б?
У прэс-службе МАЗа ў Еўрарадыё папрасілі напісаць афіцыйны запыт. Але і далі сціплы каментарый:
"Гледзячы, якая замова. Мы ставім ці яраслаўскі матор, ці нямецкі".
Гэта, дарэчы, пры тым, што ў Мінску працуе свой маторны завод.
Наконт таго, колькі насамрэч "беларускага" у МАЗе, выказваюцца і карыстальнікі Твітара:
Германія, Турцыя, Чэхія, Іспанія, Нідэрланды. Плюс, натуральна, Расія. Падобна да таго, што дэталі да МАЗаў вырабляюць па ўсім свеце!