У Калінкавічах зрабілі торт з выявай чырвона-зялёнага сцяга, а пасля з'елі яго

17/09/2024 - 16:31

Працаўнікі прадпрыемства не пабаяліся з'есці чырвона-зялёны сцяг / kalinkovichi_news_official/

У Калінкавічах на малочным камбінаце да 17 верасня зрабілі "Торт адзінства". На ім была вялізная выява чырвона-зялёнага сцяга. Падчас абедзеннага перапынку ў сталовай прадпрыемства торт са сцягам... парэзалі і з'елі. Раённая газета піша, што дэгустацыя прайшла ў рамках акцыі "У адзінстве наша сіла". Торт прапаноўвалі ўсім жадаючым працаўнікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі