У Іжэўску абрынуўся пад'езд жылога дзевяціпавярховага дома

09/11/2017 - 17:08

У расійскім Іжэўску абрынуўся адзін з пад'ездаў дзевяціпавярховага жылога дома. Як паведамляе meduza.io, пры здарэнні загінулі два чалавекі, яшчэ двух шпіталізавалі ў стане сярэдняй цяжкасці. 

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях кажуць, што ў доме разбураныя 32 кватэры. Жыхароў суседняга пад'езда эвакуявалі.

Здарэнне адбылося каля 15.45 паводле мінскага часу (столькі ж было і ў Іжэўску). 

Паводле папярэдняй версіі, у адной з кватэраў выбухнуў бытавы газ. У выніку перакрыцці з першага па дзявяты паверх абваліліся.

Дарэчы, на першым паверсе гэтага ж дома размяшчаецца дзіцячы цэнтр.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі