У Харкаве руферы знайшлі сотні танкаў без аховы (відэа)

17/07/2018 - 08:29

У Харкаве ў 500 метрах ад чыгуначнай станцыі і бронетанкавага завода руферы знайшлі сотні танкаў без аховы (агулам іх каля 300). Большасць з іх спісаныя, але ёсць і дзясятак новых машын (Т-64БВ "Булат"), а таксама танкавоз. Як інфармуе сайт dt.ua, танкі знаходзяцца на тэрыторыі складу Узброеных сіл Украіны. Паміж рознымі яе часткамі брамы адчыненыя. Таксама руферы трапілі ў бункер, у якім захоўваецца вайсковы рыштунак. Ён таксама быў без аховы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі